13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі адбылася цырымонія ўшаноўвання прызёраў летніх Паралімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Грашовыя сертыфікаты былі ўручаны пяціразоваму пераможцу Гульняў-2024 і 21-разоваму паралімпійскаму чэмпіёну Ігару Бокаму, уладальніку парыжскага золата Ягору Шчалканаву і сярэбранаму прызёру спаборніцтваў Дзмітрыю Салею (усе - плаванне). Матэрыяльна былі заахвочаны трэнеры і спецыялісты, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы спартсменаў, а таксама ўрачы і масажысты нацыянальнай каманды. Ганаровыя граматы Мінспорту атрымалі Максім Вашкевіч (плаванне) і Лізавета Дабравольская (кіданне кап'я), таксама былі ўзнагароджаны плыўцы Настасся Зудзілава і Яўген Кавалёнак, лёгкаатлет Уладзіслаў Грыб.
"У Парыжы выступілі ўсяго восем нашых паралімпійцаў, якія дастойна прадставілі Беларусь, заваяваўшы ў агульнай колькасці сем медалёў. Вялікі дзякуй спартсменам, трэнерам і ўсім тым, хто ўнёс свой уклад у гэты поспех, у тым ліку родным і балельшчыкам, - сказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. - Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць Ігару Бокаму, які пацвердзіў свой клас у складанай барацьбе. Французы старанна рыхтаваліся да дамашніх Гульняў, на трыбунах за іх балела вялікая колькасць людзей, упэўненых у перамозе сваіх землякоў. І вельмі прыемна было назіраць за тым, як наш спартсмен іх абыгрывае".
Таксама міністр падкрэсліў, што пытанням інваспорту ў Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага: "Людзі з абмежаванымі магчымасцямі - такія ж спартсмены, як і іншыя атлеты. Яны павінны мець аднолькавыя ўмовы для трэніровак і выступленняў. Нядаўна ў Мінску быў адкрыты новы басейн міжнароднага класа. Мець такі аб'ект у краіне вельмі важна, гэта дасць магчымасць нам вывесці наша плаванне на новы ўзровень. Упэўнены, што пераможная серыя прадоўжыцца і на наступных Гульнях у Лос-Анджэлесе праз чатыры гады".-0-