Фота з архіва
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас правёў чарговую рэзультатыўную гульню ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на панядзелак па мінскім часе сталічны клуб на выездзе сустракаўся з "Вегасам". У пачатку другога перыяду Протас асісціраваў Якубу Вранэ, які зрабіў лік 3:1 на карысць гасцей, а за некалькі секунд да сірэны беларус аддаў галявы пас Аляксандру Авечкіну, які ўстанавіў канчатковы лік - 5:2. Расійскі капітан "Вашынгтона" вызначыўся ў гэтым матчы хет-трыкам і скараціў адставанне ад рэкорду Уэйна Грэцкі па галах у НХЛ да 29 шайбаў.
У бягучым сезоне Аляксей Протас набраў 17 (6+11) ачкоў у 17 матчах пры паказчыку карыснасці "+11". Сёння ўраджэнец Віцебска перабраўся за адзнаку 50 асістэнцкіх балаў за кар'еру ў рэгулярных чэмпіянатах НХЛ. "Кэпіталз" займае трэцяе месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі лігі, наступны матч "сталічныя" правядуць ужо заўтра ў гасцях у "Юты".-0-