Сцяг Субота, 14 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 снежня 2024, 17:52

Прэзідэнт НАК павіншаваў Дзегцярова з выбраннем на пасаду кіраўніка Алімпійскага камітэта Расіі

Міхаіл Дзегцяроў. Фота НАК
Міхаіл Дзегцяроў. Фота НАК
13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка ад імя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь павіншаваў Міхаіла Дзегцярова з выбраннем на пасаду кіраўніка Алімпійскага камітэта Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Выбары кіраўніка АКР адбыліся на безальтэрнатыўнай аснове. Міхаіл Дзегцяроў змяніў на гэтай пасадзе чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна па фехтаванні Станіслава Пазнякова, які ў лістападзе аб'явіў аб рашэнні пакінуць пасаду за два гады да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў. Міхаіл Дзегцяроў стаў пятым прэзідэнтам Алімпійскага камітэта Расіі.

"Гэта значная падзея для ўсёй алімпійскай сям'і. Упэўнены, Ваш шматгадовы вопыт і лідарскія якасці дапамогуць у новай ролі, а Алімпійскі камітэт Расіі дасягне новых вышынь і прадоўжыць дынамічна развіваць алімпійскі рух. Спадзяюся, кожны дзень работы будзе напоўнены поспехамі, а супрацоўніцтва паміж нашымі алімпійскімі камітэтамі будзе мацнець і пашырацца", - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка НАК.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі