Сцяг Нядзеля, 9 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 снежня 2024, 13:27

Валавы знешні доўг Беларусі скараціўся за студзень-верасень на $0,4 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы знешні доўг Беларусі скараціўся за студзень-верасень бягучага года на $0,4 млрд да $36,4 млрд на 1 кастрычніка 2024 года. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

У адносінах да ВУП знешні доўг скараціўся з 51,3 працэнта на 1 студзеня 2024 года да 48,6 працэнта на 1 кастрычніка.

Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі (71,7 працэнта), што сведчыць пра невысокія рызыкі ў сферы знешнедаўгавога фінансавання.

Чысты знешні доўг, якія ўяўляе сабой знешнія абавязацельствы за вылікам валавых знешніх актываў у форме даўгавых інструментаў, за студзень-верасень 2024 года знізіўся з 13,1 працэнта да 12,1 працэнта ВУП.

Такім чынам, дынаміка паказчыкаў па знешніх абавязацельствах сведчыць аб зніжэнні даўгавой нагрузкі на эканоміку краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі