Сцяг Пятніца, 15 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2026, 13:12

Паралімпіец Свірыдзенка стаў чацвёртым на этапе Кубка свету па лыжных гонках у Германіі

Фота Рixabay
Фота Рixabay
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі пачалі выступленні на этапе Кубка свету па лыжных гонках у Фінстэрау (ФРГ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы спаборніцкі дзень паралімпійцы вызначылі лепшых у гонках з паасобнага старту на 10 кіламетраў. У катэгорыі стоячы (сярод атлетаў з пашкоджаннем рук або ног) у мужчын чацвёртае месца заняў наш Раман Свірыдзенка, тройку прызёраў склалі два прадстаўнікі Кітая і адзін француз. У дзяўчат беларуска Дар'я Фзядзьковіч замкнула топ-15.

Сярод спартсменаў з парушэннямі зроку беларус Васіль Шапцябой паказаў пяты рэзультат. Сярод сядзячых лыжніц нашы Лідзія Лобан і Валянціна Бірыла размяціліся на 10-м і 11-м радках. У той жа катэгорыі ў мужчын беларусы Аркадзь Шыкуць, Дзмітрый Лобан і Уладзіслаў Кандратаў сталі 22-м, 24-м і 25-м адпаведна.

Розыгрыш Кубка свету з'яўляецца кваліфікацыйным турнірам для ўдзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях 2026 года, якія пройдуць у Італіі з 6 па 15 сакавіка. Беларускія лыжнікі з абмежаванымі магчымасцямі выступаюць на турнірах FIS з нацыянальнай сімволікай.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі