Фота handball.by
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі атрымалі другую вікторыю запар на міжнародным турніры ў кітайскім Ганьчжоу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшнім паядынку з маладзёжнай зборнай КНР падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі сапернікаў з перавагай у 24 галы - 42:18. Самым рэзультатыўным у складзе беларускай каманды стаў Мікіта Вайлупаў, які закінуў 11 мячоў. У першым матчы беларусы ўпэўнена перайгралі нацыянальную зборную Кітая з рэзультатам 30:24. Расійскія гандбалісты перамаглі кітайскую "маладзёжку" і каманду Ганконга. У пятніцу, 15 мая, зборная Беларусі сустрэнецца з расійскай зборнай, а 16 мая завершыць турнір матчам з гандбалістамі Ганконга.-0-