Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2020, 14:32

Немка Стэфані Шэрэр выйграла мас-старт на этапе Кубка IBU па біятлоне ў "Раўбічах"

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нямецкая спартсменка Стэфані Шэрэр выйграла гонку з масавым стартам на фінальным этапе Кубка IBU па біятлоне ў "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю 12 км спартсменка пераадолела за 32 мін 29,7 сек. Расіянка Вікторыя Сліўко ўступіла лідару гонкі 26,3 сек. Францужанка Каралін Каломба стала трэцяй (адставанне 37,9 сек).

Спартсменка зборнай Беларусі Адэліна Сабітава заняла 36-ю пазіцыю.

Завершацца спаборніцтвы сёння мас-стартам на 15 км у мужчын. За ўзнагароды спаборніцтваў пазмагаюцца беларусы Максім Варабей, Віктар Крыўко і Ягор Казарынаў.

У фінальным этапе Кубка IBU прымае ўдзел 151 спартсмен з 31 краіны.

Як паведамлялася, беларускі спартсмен Максім Варабей заняў другое месца ў спрынтарскай гонцы, якая прайшла 4 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі