Фота прэс-службы НАК
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі абмеркавалі магчымасць правядзення ў Мінску міжнародных спаборніцтваў па пляжным валейболе ў 2025 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Перспектывы і ўмовы правядзення ў цэнтры Мінска сумеснага міжнароднага турніру па пляжным валейболе ў наступным годзе разам з калегамі з Расіі абмеркавалі прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка, генеральны сакратар арганізацыі Ксенія Санковіч, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, а таксама старшыня Беларускай федэрацыі валейбола (БФВ) Уладзімір Вашчанка і генеральны сакратар БФВ Ала Цяцерына.
Расійскую дэлегацыю ў сталіцы Беларусі прадставілі саветнік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па фізічнай культуры і спорце Ягор Юр'еў, віцэ-прэзідэнт Усерасійскай федэрацыі валейбола (УФВ) Андрэй Гарбенка і саветнік кіраўніка УФВ Юрый Юр'еў. Удзельнікі нарады выказалі ўпэўненасць, што спаборніцтвы ў адкрытым фармаце змогуць прыцягнуць лепшых беларускіх і расійскіх ігракоў, а таксама моцныя замежныя каманды.
Летам мінулага года пляжны валейбол быў прадстаўлены ў праграме II Гульняў краін СНД. Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту прымаў горад Маладзечна. Перамогі ў мужчынскім і жаночым заліках атрымалі дуэты з Расіі, беларускія атлеты закончылі дамашні турнір з адной сярэбранай і адной бронзавай узнагародамі.-0-