Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2022, 17:02

Міжнародны паралімпійскі камітэт дапусціў беларусаў да спаборніцтваў на Гульнях у Пекіне

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны паралімпійскі камітэт дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў на зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пекіне, паведамляе прэс-служба МПК.

Беларускія і расійскія спартсмены будуць выступаць у нейтральным статусе і пад паралімпійскім сцягам. Рэзультаты атлетаў з абедзвюх краін не будуць улічвацца ў неафіцыйным агульнакамандным заліку.

Зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 13 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі