Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2019, 13:16

Мінскі стадыён "Дынама" намініраваны на званне лепшай арэны 2018 года

8 лютага, Мінск /Кар. БЛЕТА/. Рэканструяваны мінскі стадыён "Дынама" ўвайшоў у спіс намінантаў на званне "Стадыён 2018 года". Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце stadiumdb.com, на якім праходзіць галасаванне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінскі стадыён "Дынама" быў пабудаваны ў 1934 годзе, пасля чаго некалькі разоў рэканструяваўся. Апошняя рэканструкцыя пачалася ў 2012 годзе і завяршылася ў 2018 годзе. Цяпер яго трыбуны змяшчаюць 22246 гледачоў. Арэна можа прымаць самыя прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы і футболе. У чэрвені мінскі стадыён "Дынама" прыме цырымоніі адкрыцця і закрыцця, а таксама лёгкаатлетычны турнір II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Гэты буйнейшы спартыўны форум пройдзе з 21 па 30 чэрвеня.

Акрамя дынамаўскага, на званне лепшага стадыёна планеты 2018 года прэтэндуюць яшчэ 26 арэн з ЗША, Аўстраліі, Аўстрыі, Італіі, Венгрыі, Турцыі, Ірана, Ірака і Кітая.

Пераможца будзе вызначаны пасля выбару прафесійнага журы архітэктараў, а таксама адкрытага галасавання балельшчыкаў, якое завершыцца 3 сакавіка на сайце stadiumdb.com. Вынікі будуць аб'яўлены 7-8 сакавіка. У 2015 годзе на гэту ўзнагароду прэтэндавала "Барысаў-Арэна", яна заняла 7-е месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі