Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 кастрычніка 2020, 13:21

Мінскае "Дынама" ўступіла "Сочы" ў матчы чэмпіянату КХЛ

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае "Дынама" з паражэння пачало другую серыю дамашніх паядынкаў. "Зубры" ўступілі ХК "Сочы" з лікам 1:2 (0:2, 1:0, 0:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавыя мінуты матча мінчане гулялі лепш, актыўней і не раз пагражалі варотам "леапардаў". Аднак першымі вызначыліся госці. Ігар Рудэнкаў закінуў сваю другую шайбу ў сезоне, вывеўшы наперад каманду Аляксандра Андрыеўскага. На восьмай мінуце мінчане засталіся ў меншасці, і ігракам "Сочы" спатрэбілася 10 секунд, каб падвоіць розніцу ў ліку дзякуючы кемлівасці Ерэ Кар'ялайнена, якому асісціравалі Данііл Міраманаў і Маркус Нільсан. Пасля гэтага мінчане прадоўжылі атакаваць у надзеі змяніць сітуацыю, але да перапынку лік не змяніўся.

У другой дваццацімінутцы каманды паказалі больш роўны хакей. Небяспечных момантаў хапала як ля адных, так ля другіх варот. Але шайба пабывала ў сетцы толькі аднойчы. На 32-й мінуце сустрэчы Роб Клінкхамер засмуціў галкіпера "леапардаў", паспяхова завяршыўшы намаганні Франсіса Парэ і Шэйна Прынса пры гульні мінчан у большасці. Пасля гэтага гола гаспадары паспрабавалі развіць поспех, але беспаспяхова. Сочынцы небяспечна контратакавалі, часам вымушаючы ігракоў саперніка парушаць правілы.

У заключнай трэці матча мінчане прадоўжылі гуляць у атакуючы хакей і некалькі разоў былі блізкія да таго, каб адыграцца. На 42-й мінуце Ягор Шаранговіч трапіў у штангу, а на 47-й мінуце Уладзіслаў Калячонак прымусіў папрацаваць галкіпера гасцей. Незадоўга да сірэны Дамінік Фурх пакінуў месца ў варотах, выйшаў шосты палявы ігрок. Пачаўся апошні штурм варот "леапардаў", але зраўняць лік у мінчан не атрымалася.

Наступны дамашні матч "Дынама" згуляе 9 кастрычніка супраць кітайскага "Куньлуня". Матч на "Мінск-Арэне" пачнецца ў 19.30 па мінскім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі