Фота з архіва
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 27 па 29 снежня на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" пройдзе Кубак Садружнасці з удзелам лепшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага саюза канькабежцаў.
На спаборніцтвах выступяць лідары нацыянальнай каманды - удзельнік Алімпійскіх гульняў і чэмпіён свету-2016 сярод юніёраў Ігнат Галавацюк, а таксама медалісткі кантынентальнага форуму 2022 года Ганна Дамарацкая і Кацярына Гагіева, якія таксама прадстаўлялі Беларусь на Гульнях у Пекіне. З расійскага боку чакаецца прыезд шматразовага чэмпіёна свету і рэкардсмена свету на 500-метроўцы Паўла Куліжнікава, таксама ў заяўцы прызёры буйных міжнародных турніраў Данііл Алдошкін, Віктар Муштакоў, Дар'я Качанава і Ангеліна Голікава.
Цырымонія адкрыцця Кубка Садружнасці адбудзецца заўтра ў 10.30, пасля чаго спартсмены вызначаць мацнейшых на дыстанцыях 500 і 1000 метраў. 28 снежня будуць разыграны медалі ў камандным спрынце, а таксама на дыстанцыях 1500 м, 3000 м у жанчын і 5000 м у мужчын. У нядзелю праграму спаборніцтваў завершаць мас-старты і гала-забегі зорак канькабежнага спорту на стаметроўцы.-0-