Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2025, 11:11

Малашэвіч прызнаны лепшым іграком 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Яўген Малашэвіч. Фота ФК "Дынама-Мінск"
Яўген Малашэвіч. Фота ФК "Дынама-Мінск"
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі дынамавец Яўген Малашэвіч прызнаны лепшым іграком 17-га тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
У дамашнім паядынку з жодзінскімі тарпедаўцамі 22-гадовы паўабаронца чэмпіёнаў краіны ў сярэдзіне першага тайма аддаў дакладны пас Паўлу Апяцёнку, які адкрыў лік, а незадоўга да перапынку сам трапіў у вароты гасцей. Мінскія дынамаўцы атрымалі вікторыю з сухім лікам 4:0 і займаюць трэці радок у турнірнай табліцы.   

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: "МЛ Віцебск" - 45 балаў (17 матчаў), "Славія" (Мазыр) - 35 (17), "Дынама" (Мінск) - 32 (16), "Дынама" (Брэст) - 31 (17). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 11 забітых мячоў, на адзін гол менш забіў Андрэй Салавей са "Славіі".

У наступным туры сустракаюцца:

15 жніўня: "Смаргонь" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Славія" (Мазыр) - "Гомель",

16 жніўня: БАТЭ (Барысаў) - "Маладзечна", "Нафтан" (Наваполацк) - "Віцебск", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Слуцк",

17 жніўня: "МЛ Віцебск" - "Дынама" (Брэст), "Мінск" - "Іслач" (Мінскі раён).

Матч "Нёман" (Гродна) - "Дынама" (Мінск) перанесены на больш позні тэрмін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі