Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2024, 12:13

Магілёўскі "Днепр" і брэсцкае "Дынама" адкрыюць 27-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе

 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты магілёўскага "Дняпра" прымуць брэсцкае "Дынама" ў стартавым матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшняя сустрэча на полі магілёўскага стадыёна "Спартак" пачнецца ў 18.15 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". У паядынку першага круга ў Брэсце дынамаўцы разграмілі магіляўчан з лікам 6:1. У мінулым туры абедзве каманды гулялі на сваіх арэнах і завяршылі паядынкі ўнічыю: "Дынама" з "Нёманам" (2:2), а "Днепр" з "Тарпеда-БЕЛАЗам" (1:1).

Усе галоўныя фаварыты свае сустрэчы 27-га тура правядуць 2 лістапада. Лідар першынства мінскае "Дынама" згуляе ў сябе дома са "Слуцкам", "Нёман" у Барысаве сустрэнецца з БАТЭ, а "Тарпеда-БелАЗ" прыме у Жодзіне футбалістаў "Віцебска". Таксама ў суботу "Мінск" сустрэнецца з гасцямі з мазырскай "Славіі". Астатнія матчы адбудуцца 3 лістапада: "Нафтан" (Наваполацк) - "Шахцёр" (Салігорск), "Смаргонь" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Гомель" - "Іслач" (Мінскі раён).
 
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Дынама" (Мінск)- 59 ачкоў (24 матчы), "Нёман" - 57 (26), "Тарпеда-БЕЛАЗ" - 49 (25), "Дынама" (Брэст) - 42 (26), "Віцебск" - 41 (26). Бамбардзірскую гонку ўзначальвае габонскі нападаючы "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге, у актыве якога 16 забітых мячоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі