Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2024, 14:41

Літвіновіч і Бардзілоўская заваявалі алімпійскія ліцэнзіі ў скачках на батуце

Іван Літвіновіч. Фота з архіва
Іван Літвіновіч. Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная федэрацыя гімнастыкі апублікавала канчатковы алімпійскі рэйтынг у скачках на батуце па выніках пяці этапаў Кубка свету ў 2023 і 2024 гадах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кваліфікацыя на Алімпійскія гульні ажыццяўлялася на этапах Кубка свету па скачках на батуце ў Партугаліі, ЗША і Балгарыі ў 2023 годзе, а таксама на турнірах у Азербайджане і Германіі ў цяперашнім сезоне. З-за адхілення ад міжнародных стартаў беларускія батутысты прапусцілі тры мінулагоднія этапы, але пасля вяртання на сусветную арэну змаглі заявіцца на два заключныя турніры. Згодна з правіламі адбору, у алімпійскім рэйтынгу ўлічваліся толькі два лепшыя рэзультаты з пяці, дзякуючы гэтаму правілу нашы спартсмены захоўвалі шанцы пазмагацца за ліцэнзіі, якія ў скачках на батуце не з'яўляюцца імяннымі.

Па выніках усіх этапаў у мужчын пуцёўкі ў Парыж сваім нацыянальным алімпійскім камітэтам прынеслі дзесяць чалавек, у іх лік увайшоў і чэмпіён Гульняў-2020 у Токіа Іван Літвіновіч. На спаборніцтвах у Баку і Котбусе беларус займаў трэція месцы, у выніку чаго атрымаў 100 балаў у агульны залік - гэты рэзультат аказаўся другім сярод усіх удзельнікаў.

У дзяўчат ліцэнзіі таксама атрымала мацнейшая дзясятка, пропуск на Алімпіяду нашай жаночай камандзе прынесла Віялета Бардзілоўская. У канцы лютага беларуска стала 10-й на этапе ў Азербайджане, а на мінулых выхадных паказала 12-ы рэзультат у Германіі. Падагульняючая сума Бардзілоўскай склала 40 ачкоў, што адпавядае дзявятаму радку сусветнага рэйтынгу. Ад непрахадной адзінаццатай пазіцыі Віялета адарвалася на дзевяць балаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі