Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 кастрычніка 2025, 10:49

Літвіновіч другі раз выйграў агульны залік Кубка свету па скачках на батуце

Іван Літвіновіч. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Іван Літвіновіч. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іван Літвіновіч стаў пераможцам агульнага заліку розыгрышу Кубка свету па скачках на батуце ў другім сезоне запар. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У сезоне Кубка свету 2025 года адбыліся шэсць этапаў, у залік ішлі чатыры лепшыя рэзультаты. Літвіновіч заваяваў залатыя медалі на этапах у Баку, італьянскім горадзе Рычоне і партугальскай Каімбры. За тры перамогі Іван набраў 180 ачкоў і заняў першае месца ў агульнай табліцы, на 31 бал апярэдзіўшы расіяніна Максіма Дзідзенку і на 37 - японца Юсеі Мацумота. Генеральную класіфікацыю двухразовы алімпійскі чэмпіён таксама выйграў у мінулым годзе.

У жанчын уладальніцай Кубка свету стала Сафія Аляева з Расіі. Лепшай з беларусак аказалася Кацярына Яршова, якая размясцілася на сёмым радку.

Далей скакуноў на батуце чакае галоўны старт сезона - чэмпіянат свету 2025 года, які з 5 па 10 лістапада пройдзе ў іспанскай Памплоне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі