Дзмітрый Квартальнаў. Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер хакейнага мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў падвёў вынікі першага матча падапечных у дамашняй серыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.
На старце васьміматчавай дамашняй серыі "зубры" абыгралі "Шанхайскіх Драконаў". Асноўны час скончыўся ўнічыю 1:1, аўтарам гола ў гаспадароў стаў Сэм Энас. У серыі булітаў дакладныя кідкі нанеслі Віталь Пінчук і Дарэн Дзіц. Галкіпер мінчан Васіль Дземчанка зрабіў 21 сейв.
"Цяжкі матч, мы гулялі з добрым сапернікам. Для нас гэта трэцяя гульня праз дзень, да таго ж была няпростая лагістыка. Задаволены перамогай, але большасць... У мінулай гульні вельмі добра праявілі сябе ў гэтым кампаненце, на гэты раз не пайшло. Было б лягчэй, улічваючы, што ў фармаце "5 на 4" гулялі дастаткова. Трэба аддаць належнае "Драконам", у іх кваліфікаваныя варатар і абарона. У нас было дастаткова момантаў, каб вырашаць зыход матча раней. І "адзін у нуль" былі выхады ў трэцім перыядзе, але не хапіла свежасці", - сказаў Квартальнаў.
"Дынама" і "Шанхай" дзеляць чацвёртае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы па 23 ачкі. Наступным сапернікам сталічнага клуба на родным лёдзе стане ХК "Сочы". Паядынак у "Мінск-Арэне" пройдзе 28 кастрычніка і стартуе ў 19.10.-0-