Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сталічнай "Чыжоўка-Арэне" стартуе міжнародны турнір па хакеі - Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у традыцыйных спаборніцтвах прымуць зборныя Беларусі да 17 і да 18 гадоў, юніёрская каманда Казахстана (U18), а таксама юнацкая зборная Расіі (U16). Сёння ў матчы адкрыцця турніру старэйшы беларускі склад сустрэнецца з казахскімі аднагодкамі, гульня пачнецца ў 14:30. У шэсць гадзін вечара на лёд выйдуць каманды Беларусі U17 і Расіі U16.
6 лістапада ўдзельнікі вызначаць пераможцу ў фармаце 3х3, дзе таксама выступіць жаночая зборная Расіі. Асноўны розыгрыш Кубка ПСК прадоўжыцца ў пятніцу матчамі Беларусь U17 - Беларусь U18 і Расія U16 - Казахстан U18. У суботу адбудуцца паядынкі Беларусь U17 - Казахстан U18 і Беларусь U18 - Расія U16. Акрамя таго, 7 і 8 лістапада пройдуць спарынгі паміж жаночай камандай Расіі і зборнай горада Мінска.
"Калі спартсмен адзявае джэрсі з гербам і сцягам Рэспублікі Беларусь, гэта накладае на яго асаблівую адказнасць, і ён павінен паказваць найвышэйшы рэзультат. Маладзёжны хакей - гэта цікавае відовішча, поўнае азарту. Юнацкі запал непрадказальны, і гульні атрымліваюцца захапляючымі. Мы выбудавалі добрую вертыкаль развіцця моладзі. За апошнія тры гады Кубак двойчы заставаўся ў нашай краіне, і мы хочам захаваць пераможныя традыцыі", - сказаў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч.
Дэбютны розыгрыш Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшоў у лістападзе 2007 года. Юніёрская зборная Беларусі выйгравала дамашні турнір шэсць разоў - у 2008, 2009, 2014, 2021, 2022 і 2023 гадах.-0-