Фота з архіва
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Парку Горкага стартуе міжнародны турнір па хакеі на траве "Кубак мацнейшых спартсменаў" з удзелам зборных з трох краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Матчы Кубка мацнейшых спартсменаў адбудуцца з 22 па 27 ліпеня, у турнірах мужчын і жанчын выступяць па пяць каманд. Барацьбу за залатыя медалі павядуць нацыянальныя зборныя Беларусі і Расіі, маладзёжныя склады абедзвюх краін, а таксама мужчынская і жаночая каманды Узбекістана. Асноўны этап пройдзе па кругавой сістэме - усе зборныя згуляюць па разе з кожным з сапернікаў. Гульні за трэцяе месца і фіналы запланаваны на нядзелю.
"На жаль, не ўдалося сабраць самы аптымальны склад. Пасля чэмпіянату Беларусі некалькі вядучых ігракоў атрымалі траўмы, з-за чаго былі вымушаны прапусціць турнір. Але мы правялі ратацыю, сабралі 18 лепшых на гэты момант дзяўчат, якія будуць абараняць гонар нашай краіны, - сказаў галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Дзмітрый Жукоўскі. - Немагчыма прадбачыць вынік матчу з расіянкамі, мы гуляем ужо некалькі гадоў запар і абменьваемся перамогамі. У мінулым годзе мы выйгралі турнір у Мінску, а ў сябе дома яны былі мацнейшыя. Таксама ад Расіі будзе нядрэнная маладзёжная каманда, у нашага ж рэзерву абнавіўся склад, шэраг ігракоў перайшлі ў нацыянальную каманду. Мы ўпершыню згуляем супраць зборнай Узбекістана, для нас гэта невядомы сапернік. Але думаю, што яны нам па сілах. Будзем старацца заняць першае месца".
Праграму Кубка мацнейшых спартсменаў па хакеі на траве адкрыюць паядынкі маладзёжных зборных Беларусі супраць галоўных каманд Узбекістана. Юнакі выйдуць на поле ў 12.00, дзяўчаты - у дзве гадзіны дня. Жаночая зборная Беларусі стартуе на дамашнім турніры матчам з камандай Расіі-21 (16.00), мужчынская зборная нашай краіны пачне сустрэчу з расійскай маладзёжкай у 19.00.-0-