ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 красавіка 2022, 10:37

"Кубак касманаўтыкі" збярэ ў Віцебску лідараў сусветнай спартыўнай акрабатыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 200 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ ў Віцебску "Кубак касманаўтыкі" па спартыўнай акрабатыцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па спартыўнай акрабатыцы Ганна Дудкоўская.

У Віцебску сёння стартуюць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак касманаўтыкі". Абласны цэнтр прымае турнір 18-ы раз. На працягу трох дзён 184 спартсмены разыграюць 20 камплектаў узнагарод. Яны будуць спаборнічаць у пяці відах акрабатыкі (жаночыя, мужчынскія, змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі) у чатырох узроставых катэгорыях. У складзе беларускай і расійскай дэлегацый будуць майстры спорту міжнароднага класа. Гэта неаднаразовыя пераможцы і прызёры сусветнага і еўрапейскага першынстваў. "Многія іншыя краіны хацелі прыняць удзел у кубку, але апасаліся магчымых санкцый з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта", - растлумачыла Ганна Дудкоўская.

"Кубак касманаўтыкі" акрабаты называюць адным з галоўных стартаў у Беларусі. Асаблівасцю цяперашняга турніру стане тое, што юныя спартсмены змогуць павучыцца ў тытулаваных калег, лідараў сусветнай акрабатыкі, паколькі на гэты раз у праграме з'явілася дарослая катэгорыя - 15 гадоў і старэйшыя. Для беларускай нацыянальнай каманды спаборніцтва стане падрыхтоўчым этапам да міжнароднага турніру па спартыўнай акрабатыцы, які стартуе 27 красавіка ў Маскоўскай вобласці. Туды адправіцца выязны склад, які ў сакавіку павінен быў прыняць удзел у чэмпіянаце свету па гэтым відзе спорту.

Віцебскія спаборніцтвы завершацца 15 красавіка. На гэты дзень запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў "Кубка касманаўтыкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі