Уладзіслаў Кравец. Фота з архіва Мінспорту
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вяслярным канале ў Заслаўі завершаны другі дзень Адкрытага Кубка Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сераду, 28 мая, удзельнікі спаборніцтваў разыгралі сем камплектаў узнагарод. На тысячы метраў у мужчынскай байдарцы-адзіночцы мацнейшым стаў фіналіст Алімпіяды-2024 Уладзіслаў Кравец, які напярэдадні таксама ўзяў золата на дыстанцыі ў два разы карацейшай. У заездзе каноэ-адзіночак на 1 кіламетр лепшы рэзультат паказаў Іван Патапенка, а на 500-метроўцы ў жаночай байдарцы перамогу атрымала Вольга Худзенка.
У спрынце на 200 метраў сярод канаістак першай фінішавала ўдзельніца парыжскіх Гульняў Юлія Трушкіна, на гэтай жа дыстанцыі ў байдарачнікаў поспех святкаваў Дзмітрый Траццякоў. У мужчынскай каноэ-двойцы на 200 метраў перамаглі Аляксандр Зубок і Андрэй Жолабаў, а ў спрынце ў жаночых байдарак-двоек першынствавалі Іна Саўчук і Уладзіслава Скрыганава.
У спаборніцкай праграме чацвярга таксама сем фіналаў. Адкрыты Кубак краіны па веславанні на байдарках і каноэ прадоўжыцца па 1 чэрвеня, разам з беларускімі спартсменамі ўдзел у турніры прымаюць госці з Расіі.-0-