Сцяг Аўторак, 24 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2020, 11:35

Кавальчук: паддавацца на правакацыі - шлях у тупік

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усё, што зроблена ў нашай краіне для спорту, фізкультуры і турызму, умацавання здароўя нацыі, стваралася многімі пакаленнямі беларусаў. Страціць гэта можна раптоўна, таму не трэба паддавацца на розныя правакацыі, падкрэсліў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у сваім звароце да работнікаў галіны, апублікаваным на сайце Мінспорту, паведамляе БЕЛТА.

"Усё, што зроблена ў нашай краіне для спорту, фізкультуры і турызму, умацавання здароўя нацыі, стваралася многімі пакаленнямі беларусаў. Страціць і разбазарыць можна раптоўна. Таму перастаньце паддавацца на правакацыі, лозунгі і заклікі да забастовак і стачак. Гэта шлях у тупік. На нас з вамі глядзяць, на нас раўняюцца, людзі шчыра перажываюць за лёс кожнага атлета, трэнера і ўсяго беларускага спорту. Мы можам і павінны паказваць ім прыклад стойкасці, сілы духу і з'яднанасці", - лічыць Сяргей Кавальчук.

Міністр перакананы, што ва ўсе часы менавіта спорт аб'ядноўваў людзей, служыў у імя міру і дружбы паміж краінамі і народамі. І сёння яго роля не змянілася.

"Нашы спартсмены павінны не апускаць рукі, не ўпадаць у роспач, а дыстанцыравацца ад дэструктыўных, экстрэмісцкіх сіл. І ні ў якім разе не рэагаваць на пагрозы і шантаж. Не панікаваць і нікога не баяцца. Важна захаваць спакой, разважлівасць і ні ў якім разе не рабіць паспешных вывадаў, - адзначыў Сяргей Кавальчук. - Упэўнены, мы разам зможам пераадолець усе цяжкасці, загартавацца і памацнець, зрабіць так, каб на нашай зямлі панавалі мір і спакой".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі