Фота з архіва НАК
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ганна Дамарацкая стала двухразовай пераможцай чэмпіянату Беларусі па канькабежным спорце 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другі дзень спаборніцтваў на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" лідар нашай жаночай спрынтарскай каманды стала лепшай на дыстанцыі 1000 м, паказаўшы рэзультат 1 мін 17,94 сек. Амаль на пяць секунд Ганна перасягнула час сярэбранай медалісткі Соф'і Татурэвіч, тройку замкнула Ксенія Вашкевіч. Раней Дамарацкай не было роўных на пяцісотметроўцы.
У забегах на адзін кіламетр у мужчын хутчэй за ўсіх аказаўся Віктар Рудэнка (1:10,94). Другое месца з адставаннем ад чэмпіёна - 0,72 сек заняў Антон Бранкоўскі, бронзавую ўзнагароду ўзяў пераможца на дыстанцыі ўдвая карацейшай Уладзіслаў Гапон. На шостай пазіцыі сярод 22 удзельнікаў размясціўся мацнейшы прадстаўнік айчыннага шорт-трэка Мікіта Мігдалёў.
Таксама 24 кастрычніка спартсмены разыгралі медалі ў камандных гонках праследавання. Перамогу сярод дзяўчат атрымала трыа Мінск-1 у складзе Дамінікі Кухарчык, Паліны Сівец і Ксеніі Вашкевіч. У хлопцаў поспех святкавалі Ягор Дамарацкі, Андрэй Ільюцік і Віктар Рудэнка з каманды Мінск-3. Чэмпіянат Беларусі па канькабежным спорце прадоўжыцца па 26 кастрычніка.-0-