Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 ліпеня 2025, 19:56

Канаіст Савельеў і байдарачнік Траццякоў перамаглі ў спрынце на чэмпіянаце Беларусі

Дзмітрый Траццякоў. Фота з архіва
Дзмітрый Траццякоў. Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вяслярным канале ў Заслаўі завяршыўся другі дзень спаборніцтваў адкрытага чэмпіянату Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заключным відам праграмы 9 ліпеня стаў вырашальны заезд у мужчынскай каноэ-адзіночцы на 200 м. Перамогу ў спрынце з вынікам 37,364 сек атрымаў Станіслаў Савельеў, які ўсяго на адну дзясятую секунды апярэдзіў Глеба Чабатарова. Трэцім стаў Андрэй Жолабаў. На гэтай жа дыстанцыі ў байдарачнікаў першае месца заняў Дзмітрый Траццякоў (33,451 сек), другім фінішную рысу перасек Арцём Андрэенка, тройку прызёраў замкнуў Аляксей Місючэнка.

Таксама вечарам серады адбыўся фінал на 200-метроўцы сярод жаночых байдарак-двоек. Лепшы час паказаў дуэт Іны Саўчук і Уладзіславы Скрыганавай (35,020 сек), серабро заваявалі Аліна Світа і Вераніка Леанюк, бронза - у вопытнейших Маргарыты Ткачовай і Надзеі Кушнер. Раней 9 ліпеня вызначыліся пераможцы ў чатырох відах праграмы. Уладальнікамі залатых узнагарод нацыянальнага першынства сталі Уладзіслаў Кравец (К1, 1000 м), Іван Патапенка (С1, 1000 м), Іна Саўчук (К1, 500 м) і Юлія Трушкіна (С1, 200 м).

У чацвер на канале ў Заслаўі будуць разыграны шэсць камплектаў медалёў. Адкрыты чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ прадоўжыцца па 12 ліпеня, гэты старт з'яўляецца адборачным у нацыянальную каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2025 года, які пройдзе ў Мілане з 20 па 24 жніўня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі