Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць камплектаў медалёў разыграны ў ранішняй праграме пятніцы на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чацвёрты дзень нацыянальнага першынства на воднай гладзі Заслаўскага канала ўпершыню з'явіліся квартэты. Перамогу ў фінале мужчынскіх байдарак-чацвёрак на дыстанцыі 500 метраў атрымалі чэмпіёны Еўропы мінулага года ў гэтым відзе Уладзіслаў Кравец, Дзмітрый Натынчык, Уладзіслаў Літвінаў і Мікіта Борыкаў. У гэтай жа дысцыпліне ў дзяўчат золата заваявалі Надзея Кушнер, Маргарыта Ткачова, Вераніка Леанюк і Аліна Світа.
На аналагічнай дыстанцыі ў жаночай каноэ-чацвёрцы лепшы рэзультат паказалі Вікторыя Несцярэнка, Вольга Клімава, Ангеліна Барданоўская і Лізавета Прымак. Заключным фіналам ранішняй праграмы 11 ліпеня стаў вырашальны заезд на 500-метроўцы ў каноэ-адзіночцы ў юнакоў. Першым фінішную рысу перасек Глеб Чабатароў, які ўсяго на 0,3 сек. апярэдзіў Уладзіслава Палешку. Бронзу ўзяў Станіслаў Савельеў.
Раней у пятніцу адбыўся жаночы фінал у байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў, дзе поспех святкавала Іна Саўчук. Вечарам 11 ліпеня ў Заслаўі пройдуць чатыры медальныя заезды. Чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ завершыцца заўтра. Нацыянальнае першынство з'яўляецца адборачным стартам для ўдзелу ў планетарным форуме 2025 года, які пройдзе ў Мілане ў канцы жніўня.-0-