26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы прайшла цырымонія ўручэння Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь па выніках 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Галоўная падзея года - вядома ж, нараджэнне сына. Таксама было вельмі прыемна ўзяць медаль на Алімпійскіх гульнях, якіх я чакаў усё жыццё. Ганаруся тым, што мы з камандай змаглі дасягнуць такіх вынікаў, што нас падтрымлівала ўся краіна, - сказаў Залатой. - Ужо мы пачалі падрыхтоўку да новага сезона, правялі кантрольную трэніроўку. У Парыжы я не выйграў, адзін чалавек быў мацнейшым за мяне - немец Олівер Цайдлер. Таму мне трэба будзе шмат працаваць, каб абыграць яго. Магчымасці для гэтага будуць: гэта і чэмпіянат Еўропы ў маі, і чэмпіянат свету ў верасні, і этапы Кубка свету. У Новым годзе жадаю беларусам заставацца такімі ж дружнымі, у такім выпадку мы непераможныя".
У намінацыі "Прарыў года" былі намініраваны хакеіст Аляксей Коласаў, батутыстка Віялета Бардзілоўская і вясляр Яўген Залатой, які і стаў уладальнікам узнагароды. У адыходзячым годзе ўраджэнец Краснаполля заваяваў сярэбраны медаль на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў адзіночцы, стаўшы першым у гісторыі Беларусі мужчынам - прызёрам галоўнага старту чатырохгоддзя ў акадэмічным веславанні. Таксама ў мінулым сезоне Залатой паднімаўся на п'едэстал этапу Кубка свету ў швейцарскім горадзе Люцэрн. Акрамя таго, у 2024 годзе Яўген быў удастоены звання "Мінчанін года" і ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Прэмія НАК па выніках года прысуджаецца за выдатныя спартыўныя рэзультаты і падрыхтоўку спартсменаў нацыянальных каманд да Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама за выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Рэспубліцы Беларусь.-0-
Фота Дзяніса Касцючэнкі, НАК - БЕЛТА