Фота ХК "Юнацтва"
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матчы ў Баранавічах, Жлобіне і Смаленску завяршылі праграму 36-га тура ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі сезона-2024/25, паведамле карэспандэнт БЕЛТА.
Дзеючыя чэмпіёны краіны з "Металурга" на сваім лёдзе разабраліся з "Лідай" - 5:1. Вырашальны рывок "стальныя ваўкі" зрабілі ў канцы другога перыяду, закінуўшы тройчы за чатыры мінуты. Паралельна "Юнацтва" ў гасцях нанесла паражэнне з вялікім лікам баранавіцкаму "Авіятару (6:2), прадоўжыўшы пераможную серыю да шасці матчаў. Героем сустрэчы ў складзе мінчан стаў Валянцін Дземчанка, які аформіў дубль і аддаў дзве галявыя перадачы.
У заключным паядынку экстралігі ў 2024 годзе сышліся "Славуціч" і "Гомель". За пяць мінут да канца трэцяга перыяду "рысі" былі наперадзе на адну шайбу, але галы ў большасці Івана Курдзіна і Мікіты Саўчанкі прынеслі смаленскаму клубу вікторыю з лікам 3:2. Раней у нядзелю "Нёман" абыграў "Віцебск"(6:3), "Магілёў" быў мацнейшы за "Брэст" (4:3), а "Хімік" справіўся з "Дынама-Маладзечна" (5:4).
Такім чынам, у канцы каляндарнага года становішча ў турнірнай табліцы беларускай экстралігі выглядае наступным чынам:
1. "Юнацтва" (54 ачкі);
2. "Нёман" (52);
3. "Металург" (50);
4. "Віцебск" (48);
5-6. "Дынама-Маладзечна", "Гомель" (па 47).
На месцах з сёмага па дзясятае размяшчаюцца "Лакаматыў" (41 бал), "Шахцёр" (39), "Хімік" і "Славуціч" (па 38). Па-за зонай плэй-оф пакуль знаходзяцца "Брэст" (37 ачкоў), "Ліда" (30), "Магілёў" (24) і "Авіятар" (11). Далей каманды чакаюць навагоднія і калядныя канікулы, наступныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі будуць згуляны 9 студзеня.-0-