Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 ліпеня 2020, 18:34

Хакейны форвард Аляксандр Паўловіч падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард зборнай Беларусі па хакеі Аляксандр Паўловіч падпісаў аднагадовы кантракт з мінскім "Дынама", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай каманды, якая выступае ў КХЛ.

Для яго гэта будзе дзясяты сезон у гэтай лізе. Усяго ж за "Дынама" ў КХЛ выхаванец гродзенскага хакея правёў 345 матчаў, у якіх набраў 68 (34+34) ачкоў. У мінулым сезоне ён запісаў на свой рахунак 52 сустрэчы з паказчыкам 11 (7+4) ачкоў. Аляксандр Паўловіч рэгулярна выклікаецца ў зборную Беларусі. У яе складзе ён чатыры разы ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету, дзе правёў 26 матчаў і прынёс камандзе 10 (6+4) ачкоў.

Сёння хакеісты мінскага "Дынама" пачалі падрыхтоўку да новага сезона. У бліжэйшы час каманда будзе працаваць у рэжыме трохразовых трэніровак. У сувязі з проціэпідэміялагічнымі мерамі вырашана ізаляваць каманду на час вучэбна-трэніровачных збораў. Пражываць спартсмены будуць у закрытым загарадным комплексе, а трэніравацца на "Мінск-Арэне" пры абмежаваным доступе пабочных асоб. У сувязі з пандэміяй каранавіруса план падрыхтоўкі мінчан, апублікаваны раней, будзе адкарэкціраваны. Адменены запланаваныя спарынгі з чэлябінскім "Трактарам" і міжнародны турнір у Нур-Султане. Прапрацоўваюцца іншыя варыянты правядзення перадсезонных таварыскіх матчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі