28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" перамаглі на сваёй пляцоўцы "Юнацтва" з лікам 3:0 у чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Матч паміж гэтымі камандамі 20 лістапада ў Мінску завяршыўся разгромам гродзенцаў - 7:1. Падапечным Сяргея Пушкова ўдалося ўзяць рэванш. Доўгі час сапернікі не маглі адкрыць лік. Толькі на 26-й хвіліне Арцём Ляўшун скарыстаўся пасам з-за варот і адправіў шайбу ў сетку варот. "Нёман" намаганнямі Антона Грышанава яшчэ двойчы трапіў у вароты галкіпера гасцей Ігара Брыкуна.
Мінскае "Юнацтва", нягледзячы на паражэнне, прадаўжае лідзіраваць у турнірнай табліцы з 64 баламі. "Нёман" займае трэцяе месца - 55 ачкоў.-0-