Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 красавіка 2019, 09:43

Хакеісты "Нёмана" перамаглі "Шахцёр" і згуляюць у фінале з "Юнацтвам"

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты гродзенскага "Нёмана" сталі другімі фіналістамі чэмпіянату Беларусі, выйграўшы ў зацяжной паўфінальнай серыі ў салігорскага "Шахцёра" - 4:3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

1 красавіка ў Гродне ў сёмым, вырашальным паядынку серыі да чатырох перамог гаспадары перамаглі з рэзультатам 3:0 (1:0, 2:0, 0:0). Падапечныя Сяргея Пушкова адкрылі лік у пачатку 13-й хвіліны пасля далёкага кідка абаронцы Мікіты Крыскіна. У хуткім часе пасля пачатку другога перыяду форвард Сяргей Смураў падвоіў перавагу дзеючых чэмпіёнаў краіны, а за паўтары хвіліны да другога перапынку Сяргей Маляўка давёў лік да 3:0. У заключнай трэці матчу госці шмат атакавалі, але так ні разу і не змаглі трапіць у вароты Віталя Труса.

Першым фіналістам 27-га нацыянальнага першынства раней стала мінскае "Юнацтва", якое перамагло ў сваёй паўфінальнай серыі маладзечанскае "Дынама" (4:0).

Хакеісты "Нёмана" і "Юнацтва" трэці раз запар сустрэнуцца ў серыі за чэмпіёнскі тытул, прычым у двух папярэдніх фіналах поспех быў на баку гродзенскай дружыны. У мінулыя гады "Нёман" і "Юнацтва" па сем разоў былі чэмпіёнамі Беларусі - больш, чым усе астатнія клубы.

Першы матч цяперашняй "залатой" серыі да чатырох перамог адбудзецца 3 красавіка ў Мінску.

У барацьбе за бронзу сустрэнуцца няўдачнікі паўфіналаў "Дынама" і "Шахцёр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі