Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лістапада 2024, 09:01

Хакеісты мінскага "Дынама" завяршаюць выязную серыю ў Омску

Фота з архіва
Фота з архіва
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейнае мінскае "Дынама" сёння правядзе трэці і заключны паядынак у рамках чарговай выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона 2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Процістаяць "зубрам" будзе омскі "Авангард". На працягу васьмі матчаў запар "ястрабы" чаргуюць перамогі з паражэннямі, у папярэднім паядынку омічы абыгралі "Нафтахімік" з лікам 3:2. Усяго ў цяперашняй дамашняй серыі "Авангард" правёў тры паядынкі, таксама атрымаўшы вікторыю над СКА (2:1) і прайграўшы маскоўскаму "Дынама" (3:5). У табліцы ўсходняй канферэнцыі омскі клуб размяшчаецца толькі дзясятым, маючы 22 ачкі.

У актыве падапечных Дзмітрыя Квартальнава - тры дзясяткі набраных балаў і восьмае месца на Захадзе. У бягучым гасцявым турнэ "зубры" пакуль ідуць з 50-працэнтным рэзультатам: выезд пачаўся з валявой перамогі над "Віцязем", калі мінчане, якія ўступалі з лікам 2:4, закінулі чатыры шайбы ў трэцім перыядзе. Аднак далей адбыўся незразумелы матч з горшай камандай канферэнцыі "Куньлунем", які "Дынама" прайграла ўсухую - 0:3.

Колеры "Авангарда" ўжо другі год абараняе беларускі нападаючы Ігар Мартынаў, які перайшоў да "ястрабаў" з мінскага клуба. У гэтым сезоне ў Мартынава 4 (3+1) ачкі ў 24 матчах. З-за знаходжання ў розных канферэнцыях каманды з Мінска і Омска сустракаюцца толькі двойчы за чэмпіянат, у мінулым сезоне сапернікі абмяняліся гасцявымі перамогамі. Першае процістаянне "зуброў" і "ястрабаў" у розыгрышы - 24/25 стартуе на "G-Drive Арэне" ў 16:30.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі