Фота ХК "Дынама-Мінск"
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўдала стартавалі на Кубку мэра Масквы з удзелам шасці каманд КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым матчы на турніры падапечныя Дзмітрыя Квартальнава, якія выступалі ў групе "Б", сустракаліся з ніжагародскім "Тарпеда". Стартавая трэць завяршылася ўнічыю 1:1, голам у складзе "зуброў" вызначыўся Ілья Усаў. У другім перыядзе мінчане адарваліся на дзве шайбы: спачатку віншаванні ад партнёраў прымаў навічок сталічнага клуба Алекс Лімаж, пасля чаго вызначыўся Джош Брук.
У пачатку заключнага адрэзка гульні ніжагародцы ўсталявалі парытэт, але роўныя лічбы пратрымаліся на табло нядоўга. "Бела-блакітныя" закінулі чатыры шайбы за сем хвілін, аўтарамі дакладных кідкоў сталі Сэм Энас, Данііл Сатышвілі, Вадзім Мароз і Віталь Пінчук. Вынік матчу - 7:3 на карысць "Дынама".
30 жніўня зубры згуляюць з маскоўскімі аднаклубнікамі, якія напярэдадні былі мацнейшыя за "Тарпеда" з лікам 1:0. Сустрэча стартуе ў 18.30. У выпадку перамогі мінчане выйдуць у фінал турніру, паражэнне ж адправіць нашу каманду ў матч за трэцяе месца. Абодва паядынкі за медалі запланаваны на 31 жніўня.-0-