8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па хакеі - Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключным матчы турніру галоўны трафей аспрэчвалі каманды Беларусі-U18 і Расіі-U16. Нашы юніёры раней перамаглі зборныя Казахстана-U18 (5:0) і Беларусі-U17 (3:1), расіяне здабылі перамогі над тымі ж сапернікамі (7:0 і 4:2). Вырашальны паядынак скончыўся на карысць гаспадароў лёду - 2:1, аўтарамі шайбаў сталі Раман Ламан і Надар Фралоў. Беларусы выйгралі Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба сёмы раз у гісторыі, якая вядзецца з 2007 года.
Трэцяе месца ў дамашнім турніры заняла юнацкая (U17) зборная Беларусі, якая перамагла казахаў з лікам 5:4 у авертайме. Таксама ў рамках Кубка ПСК адбыліся выставачныя матчы паміж зборнай Мінска па хакеі і жаночай камандай Расіі. Напярэдадні перамогу з лікам 3:2 атрымалі мінчане, сёння расійскія дзяўчаты ўзялі рэванш - 3:1.-0-