Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 лістапада 2018, 19:55

Хакеіст мінскага "Дынама" Крысціян Хенкель выбраны КХЛ для ўдзелу ў Матчы зорак

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца мінскага "Дынама" Крысціян Хенкель прыме ўдзел у Матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які пройдзе 19 і 20 студзеня ў Казані, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускай каманды.

Хакеіст мінскага клуба быў выбраны КХЛ для ўдзелу ў гэтым шоу. Крысціян Хенкель выступіць за каманду дывізіёна Тарасава, дзе яго партнёрамі будуць варатары Ілья Сарокін (ЦСКА) і Канстанцін Барулін (ХК "Сочы"), абаронцы Якуб Накладал і Аляксандр Ялесін (абодва - "Лакаматыў"), Мікіта Несцераў (ЦСКА), нападаючы Кірыл Капрызаў (ЦСКА), Андрэй Лакціёнаў ("Лакаматыў"), Міра Аалтанен ("Віцязь"), Міхал Ржэпік ("Слован") і Эрык О'Дэл (ХК "Сочы").

 

У бягучым сезоне Крысціян Хенкель у 32 матчах за мінскае "Дынама" закінуў 4 шайбы і зрабіў 11 выніковых перадач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі