Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля невялікага перапынку сёння адновяцца сустрэчы групавога этапу SEHA-лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку чацвёртага тура групы В чэмпіёны Расіі гандбалісты ЦСКА прымуць у Маскве "Пермскіх мядзведзяў". Для масквічоў гэта будзе другі паядынак, на старце яны перамаглі ў сябе дома гандбалістаў "Машэкі" з Магілёва з лікам 39:25, а пермская каманда спачатку выйграла на выездзе ў магіляўчан - 38:27, а затым з мінімальнай перавагай адолела на сваёй арэне мінскі СКА - 35:34. Становішча каманд у гэтым квартэце цяпер такое: "Пермскія мядзведзі" - 4 ачкі (2 матчы), ЦСКА - 2 (1), СКА - 2 (2), "Машэка" - 0 (3).
Заўтра ў групе А гандбалісты "Чэхаўскіх мядзведзяў" згуляюць на сваёй пляцоўцы з "Зенітам" з Санкт-Пецярбурга. Турнірнае становішча тут такое: "Мяшкоў Брэст" - 5 ачкоў (3 матчы), "Чэхаўскія мядзведзі" - 3 (2), "Зеніт" - 2 (1), "Віктар" (Стаўрапаль) - 2 (4), "Бусел Кітая" - 0 (2).
Групавы этап завершыцца 9 лютага 2025 года, пасля чаго пачнуцца матчы плэй-оф. Чвэрцьфінальныя паядынкі намечаны на 2 і 8 сакавіка.
У вырашальным матчы сезона-2023/24 "Мяшкоў Брэст" адолеў "Чэхаўскіх мядзведзяў" з перавагай у два мячы - 32:30, а ў гульні за бронзавыя ўзнагароды мінскі СКА быў мацнейшы за "Віктара" - 37:30.-0-