Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты мінскага СКА пачнуць выступленне на міжнародным турніры ў Чэхаве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым матчы розыгрышу Кубка губернатара Маскоўскай вобласці чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з гаспадарамі спаборніцтваў "Чэхаўскімі мядзведзямі". Заўтра падапечныя Дзмітрыя Нікуленкава будуць сапернічаць з іранскім клубам "Сепахан" з Ісфахана, а 24 жніўня завершаць турнір паядынкам з валгаградскім "Каўсцікам".
Кубак губернатара Маскоўскай вобласці праводзіцца ўжо восьмы раз. Год таму яго ўладальнікамі сталі "Чэхаўскія мядзведзі", а мінскія армейцы занялі трэцяе месца.
Перад выездам у Расію гандбалісты СКА правялі вучэбна-трэніровачны збор у Раўбічах, а ў кантрольным паядынку ў Мінску ўступілі сярэбранаму прызёру расійскага чэмпіянату маскоўскаму ЦСКА - 24:33. Масквічы потым сталі пераможцамі Кубка Белгазпрамбанка ў Брэсце.-0-