Скрыншот відэа ФК "Слонім"
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Слоніма" нечакана перамаглі гродзенскі "Нёман" і сталі апошнімі ўдзельнікамі 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў заключным паядынку 1/16 фіналу прадстаўнікі другога дывізіёна нацыянальнага чэмпіянату ў сябе дома перамаглі ў серыі цяперашняга ўладальніка трафея ў серыі пасляматчавых пенальці - 5:4 (гульнявы час - 0:0). Наступным сапернікам "Слоніма" будзе лідар чэмпіянату Беларусі "МЛ Віцебск". Таксама ў паядынках за выхад у 1/4 фіналу жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з футбалістамі "Смаргоні" (18 лістапада), а мінскае "Дынама" будзе сапернічаць з футбалістамі "Віцебска" (3 снежня).
Раней у чвэрцьфінальную стадыю прабіліся пяць клубаў: БАТЭ (Барысаў), "Арсенал" (Дзяржынск), "Іслач" (Мінскі раён), "Дынама" (Брэст), "Славія" (Мазыр).
У вырашальным паядынку папярэдняга кубкавага розыгрышу "Нёман" перамог "Тарпеда-БелАЗ" (3:0). Часцей за ўсіх уладальнікамі Кубка Беларусі станавіліся футбалісты БАТЭ - пяць разоў. Па тры трафеі ў мінскага "Дынама", салігорскага "Шахцёра", "Гомеля", "Белшыны", брэсцкага "Дынама" і "Нёмана".-0-