Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" правядуць першы паядынак трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый (ЛК), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў фарэрскім Торсхаўне падапечныя Ігара Кавалевіча сустрэнуцца з мясцовым клубам "Клаксвік" (пачатак гульні ў 21.45; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). Гэты матч рассудзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць 38-гадовы рэферы ФІФА Клаўдзіу Перэйра. Паядынак у адказ адбудзецца 14 жніўня ў венгерскім Сегедзе. Пераможца процістаяння "Нёмана" і "Клаксвіка" у барацьбе за выхад у асноўны этап ЛК будзе сапернічаць з іспанскім "Рая Вальекана" з Мадрыда.
У першым крузе кваліфікацыі Лігі канферэнцый "Нёман" двойчы абыграў армянскі "Урарту" з Ерэвана - 2:1 і 4:0, а затым стаў мацнейшым за футбалістаў славацкага "Кошыцэ" - 3:2 і 1:1. Пасля другога раўнда з еўракубкавых турніраў выбылі мінскае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", а брэсцкае "Дынама" завяршыла свой еўракубкавы сезон пасля першага этапу кваліфікацыі ЛК.-0-