Сцяг Серада, 22 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 студзеня 2025, 09:45

Футбалісты "Ліверпуля" выйгралі сёмы матч у Лізе чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных арэнах Еўропы аднавіліся паядынкі агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар турніру англійскі "Ліверпуль" у перадапошнім паядынку атрымаў сёмую перамогу запар, абыграўшы на сваім стадыёне французскі "Ліль" з вынікам 2:1. Цяпер у актыве ліверпульскага клуба 21 ачко. На тры балы адстаюць футбалісты іспанскай "Барселоны", якія ў Лісабоне атрымалі валявую вікторыю над партугальскай "Бенфікай" - 5:4. На 68-й мінуце гульні госці ўступалі 2:4, але потым змаглі тройчы паразіць вароты гаспадароў поля і вырвалі перамогу. У пераможцаў галявы дубль аформіў лепшы бамбардзір цяперашняй ЛЧ польскі форвард Роберт Левандоўскі, у якога цяпер 9 мячоў. На адзін гол менш у актыве яго аднаклубніка бразільца Рафіньі, які таксама двойчы паразіў вароты "Бенфікі".

Мадрыдскі "Атлетыка" ў іспанскай сталіцы абыграў нямецкі "Баер" з Леверкузена - 2:1. Футбалісты "Манака" ў сябе дома адолелі англійскую "Астан Вілу" з Бірмінгема - 1:0. Італьянскі "Ювентус" з Турына на выездзе разышоўся мірам з бельгійскім "Бруге" - 0:0. У Бергама італьянская "Аталанта" разграміла аўстрыйскі "Штурм" з Граца - 5:0. У Браціславе славацкі "Слован" пацярпеў сёмае фіяска запар, прайграўшы нямецкаму "Штутгарту" - 1:3.

Яшчэ дзевяць сустрэч 7-га тура адбудуцца 22 студзеня. Заключныя паядынкі агульнага этапу чэмпіёнскай Лігі пройдуць 29 студзеня, пасля чаго восем лепшых клубаў адразу выйдуць у 1/8 фіналу. За астатнія восем пуцёвак паспрачаюцца каманды, якія зоймуць 9-24-я месцы. Фінальны паядынак 70-га па ліку галоўнага клубнага турніру Еўропы адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі