Сцяг Нядзеля, 9 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2025, 17:41

Вільнюс і Беласточчына беларускія? Лукашэнка аб нацменах, з якімі суседзі ўжо не ведаюць, што рабіць
 

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе, што з некаторымі нацменамі, якія збеглі з Беларусі за мяжу, ужо не ведаюць, што рабіць у суседніх краінах. Аб гэтым ён заявіў у час сустрэчы з работнікамі Мінскага аўтазавода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт расказаў, што частка збеглых - ачумелыя, якім "грошы заходнікі, амерыканцы ў асноўным у Польшчы, Літве падкідваюць". "Украінцы акуратна паводзяць сябе. Ва Украіне там баевікі нашы ёсць. Украінцы - яны малайцы, блізка да граніцы нашых не падпускаюць, якія гатовы захапіць там нейкі раён. Нам, гавораць, праблемы з Беларуссю не трэба. А вось у Польшчы і Літве - ім не сядзіцца", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"У Літве іншая праблема: нашы нацмены туды ўцяклі і заявілі, што Вільнюс - гэта тэрыторыя Беларусі. Вільня. Сапраўды беларускі край. Я кажу: нічога, пачакайце, хутка на Беласточчыне і ў прылеглых раёнах Польшчы, нашы дзе сядзяць, таксама скажуць, што гэта - беларускія (тэрыторыі. - Заўвага БЕЛТА). І ўжо літоўцы не ведаюць, што з імі рабіць. У іх ужо мазгі набок. Яны ўжо гатовы літоўскую частку тэрыторыі прыхапіць і далучыць або стварыць там анклаў нейкі і назваць "Беларусь 2" або яшчэ (неяк. - Заўвага БЕЛТА). І там ужо стварыць свой марыянетачны ўрад", - расказаў Прэзідэнт.

"Вы іх пазвалі туды - вы з імі і разбірайцеся", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі