Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2025, 09:27

Футбалісткі Іспаніі ўпершыню прабіліся ў фінал жаночага чэмпіянату Еўропы

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанскія футбалісткі ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў фінал жаночага чэмпіянату Еўропы, адолеўшы васьміразовых чэмпіёнак Старога Свету немак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім паўфінальным паядынку, які адбыўся ў Цюрыху, іспанкі не лічыліся фаварыткамі, аднак змаглі адстаяць свае вароты ў асноўны час, а ў канцы авертайма Айтана Банмаці забіла пераможны мяч - 1:0. Такім чынам, 27 ліпеня ў вырашальным матчы 14-га жаночага кантынентальнага першынства іспанкі будуць сапернічаць з камандай Англіі. У першым паўфінале англічанкі таксама ў дадатковы час перамаглі ў Жэневе італьянак з лікам 2:1.

Раней англійскія футбалісткі тройчы гулялі ў фінале жаночага Еўра. У 1984 годзе ў двухматчавай дуэлі яны ўступілі чэмпіёнскі тытул шведкам, а яшчэ ў двух фінальных матчах сустракаліся з Германіяй. У 2009 годзе ў Хельсінкі пацярпелі значнае паражэнне - 2:6, а ў 2022 годзе на лонданскім стадыёне "Уэмблі" ў прысутнасці больш як 87 тыс. гледачоў узялі рэванш, адолеўшы саперніц у дадатковы час з рэзультатам 2:1.

Часцей за іншых еўрапейскае золата бралі нямецкія футбалісткі - восем разоў, у Нарвегіі два тытулы, па адным у актыве Англіі, Швецыі і Нідэрландаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі