Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2022, 12:38

Форма беларускіх алімпійцаў на адкрыцці Гульняў трапіла ў топ-15 сусветных выданняў

9 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Вядомыя сусветныя выданні адзначылі форму зборнай Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Амерыканскі часопіс People склаў рэйтынг лепшых касцюмаў на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. Форма беларускіх спартсменаў заняла ў гэтым спісе 11-е месца. "Каманда Беларусі прадставіла маляўнічую ўніформу, дзе прынт на шаліках адпавядае арнаменту на нацыянальным сцягу", - гаворыцца ў каментарыі.

Дызайн беларускіх касцюмаў адзначыў і буйны партал Insider.com. У прыватнасці, аўтар звярнуў увагу на Ігната Галавацюка і Ганну Ніфантаву: "Сцяганосцы каманды Беларусі з'явіліся на арэне ў стыльнай форме, якую падкрэслілі цудоўныя шалікі".

На Гульні ў Пекіне беларускія спартсмены прыехалі ў экіпіроўцы ад айчыннага вытворцы - кампаніі "Сола-Пінск". Дызайн адзення распрацаваны супрацоўнікамі кампаніі сумесна са спецыялістамі НАК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі