Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 красавіка 2021, 16:51

Эстафета алімпійскага агню праз прэфектуру Осака адменена

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі аб'явілі аб адмене эстафеты алімпійскага агню праз прэфектуру Осака. Прычына такога рашэння ў рэзкім павелічэнні выпадкаў заражэння каранавірусам у гэтым рэгіёне, паведамляе агенцтва Reuters.

Адным з ініцыятараў такога кроку быў губернатар прэфектуры, які заклікаў адмовіцца ад правядзення там эстафеты. Паводле яго слоў, у г. Осака пачалася чацвёртая хваля COVID-19. Напярэдадні там выяўлена 599 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, што перасягнула паказчыкі Токіа, дзе ў той жа дзень выявілі 414 захварэлых.

Цырымонія старту эстафеты алімпійскага агню адбылася на мінулым тыдні ў прэфектуры Фукусіма на паўночным усходзе Японіі. Эстафета планавалася па ўсіх 47 прэфектурах краіны да Токіа, дзе 23 ліпеня павінна адбыцца адкрыццё Алімпійскіх гульняў.

Алімпіяда ў Токіа была перанесена на 2021 год з-за пандэміі каранавіруса. Гульні пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі