Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2025, 13:04

Дзюдаістка Макрэцкая ўзяла бронзу міжнароднага турніру ў Краснаярску 

Яна Макрэцкая. Фота Мінспорту
Яна Макрэцкая. Фота Мінспорту
9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Яна Макрэцкая стала прызёрам этапу серыі міжнародных спаборніцтваў па дзюдо Russian Judo Tour у Краснаярску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

За прызы ў вагавой катэгорыі да 63 кг Макрэцкая змагалася разам з суайчынніцай Палінай Слесарэнка. Яна пацярпела няўдачу на стадыі чвэрцьфіналу, пасля чаго прайшла дзвюх саперніц у суцяшальнай сетцы. Слесарэнка стартавала на турніры з дзвюх перамог, але ў паўфінале ўступіла шматразовай чэмпіёнцы Расіі Каміле Бадуравай. У выніку беларускі сышліся ў паядынку за бронзавы медаль, мацнейшай у якім аказалася Макрэцкая. 

Блізкі да медаля спаборніцтваў быў Арцём Коласаў, які выступае ў вазе да 60 кг. Па ходзе турніру наш дзюдаіст атрымаў чатыры перамогі, але ў схватцы за трэцяе месца прайграў Камалідзіну Бахціераву з Узбекістана. Яшчэ адзін беларус Конрад Шока (да 66 кг) завяршыў выступленні ў першым раўндзе. 

10 жніўня на татамі выйдуць нашы Захар Козел (да 81 кг), Панкрат Сурба, Ягор Варапаеў (абодва - да 100 кг), Ягор Кухарэнка (звыш 100 кг), Ганна Буракова (да 52 кг) і Ксенія Даніловіч (да 57 кг). Усяго краснадарскі этап серыі Russian Judo Tour сабраў амаль 250 дзюдаістаў з 18 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі