Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 верасня 2025, 19:26

Дзесяць беларусак выступяць у спрынце на старце Кубка Садружнасці па біятлоне ў Сочы

Дзінара Смольская. Фота з архіва
Дзінара Смольская. Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сочы стартуе чацвёрты сезон міжнароднага турніру па біятлоне "Кубак Садружнасці" з удзелам лепшых спартсменаў з Беларусі і Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На першым этапе турніру спартсмены будуць спаборнічаць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах. Праграму сочынскага этапу адкрые жаночая спрынтарская гонка, удзел у якой прымуць 49 біятланістак, у тым ліку 10 беларусак. Трэцяй на дыстанцыю 7,5 км пабяжыць Ксенія Варабей, шосты стартавы нумар дастаўся Дар'і Кудаевай, услед за ёй пойдзе Ганна Макарская. Таксама ў спрынце выступяць Ірына Шаклеіна (13), Аліна Зайцава (15), Ганна Песцерава (19), Ганна Сола (21), Дзінара Смольская (24), Алена Кулак (32) і Вікторыя Шашкова (46). Гонка пачнецца ў 11:00.

Мужчыны вызначаць самых лепшых у гэтым відзе праграмы 5 верасня. У суботу ў Сочы пройдуць адзіночныя эстафеты, а на 7 верасня запланаваны гонкі праследавання. Усяго ў розыгрышы Кубка Садружнасці-25/26 адбудуцца шэсць этапаў, якія прымуць Ханты-Мансійск (4-7 снежня), Чайкоўскі (19-21 снежня), Раўбічы (22-25 студзеня), Сочы (11-15 лютага) і Мурманск (3-5 красавіка).

Пераможцамі агульнага заліку турніру сярод мужчын у папярэднія гады станавіліся расіянін Эдуард Латыпаў (2022/23) і беларус Антон Смольскі (2023/24, 2024/25), жаночую генеральную класіфікацыю выйгравалі наша Дзінара Смольская (2022/23), а таксама расіянкі Ірына Казакевіч   
(2023/24) і Вікторыя Сліўко (2024/25). Год таму на ролерным этапе ў Сочы Антон Смольскі атрымаў перамогі ва ўсіх трох гонках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі