Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 сакавіка 2025, 11:39

Датчане адолелі партугальцаў у першым чвэрцьфінале Лігі нацый УЕФА

Фота UEFA
Фота UEFA
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Даніі адолелі партугальцаў у дамашнім чвэрцьфінале Лігі нацый - 1:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы ў Капенгагене, датчане мелі невялікую перавагу і маглі выйсці наперад у сярэдзіне першага тайма, але на 24-й хвіліне сустрэчы Крысціян Эрыксен не змог рэалізаваць пенальці. І ўсё ж гаспадары змаглі дабіцца поспеху дзякуючы голу Расмуса Хейлуна, які вызначыўся на 78-й хвіліне паядынку.

Прайграўшы ў гэтай пары будзе сапернікам зборнай Беларусі ў адборачным турніры чэмпіянату свету. Дзеючыя пераможцы ЛН іспанцы ледзь не прайгралі ў Ратэрдаме зборнай Нідэрландаў. Толькі на 3-й кампенсаванай хвіліне другой паловы матча Мікель Мерына выратаваў гасцей ад паражэння - нічыя 2:2. Фіналісты мінулага розыгрышу харваты абыгралі ў Спліце віцэ-чэмпіёнаў свету французаў з лікам 2:0. У Мілане футбалісты Італіі пасля першага тайма выйгравалі ў каманды Германіі, але пасля перапынку прапусцілі два мячы і ўступілі з лікам 1:2.

Таксама адбыліся першыя пераходныя паядынкі Лігі нацый. У барацьбе за права выступаць у элітным дывізіёне - лізе А - футбалісты Грэцыі ўступілі ў Пірэі шатландцам з лікам 0:1. Гэтыя каманды будуць апанентамі беларусаў у кваліфікацыі сусветнага першынства. У Стамбуле зборная Турцыі перамагла каманду Венгрыі з лікам 3:1, а ў іспанскай Мурсіі ўкраінцы з такім жа вынікам абыгралі бельгійцаў. У Вене аўстрыйцы і сербы разышліся мірам - 1:1.

У процістаянні за тое, каб трапіць у Лігу ў футбалісты Арменіі ў Ерэване пацярпелі паражэнне ад каманды Грузіі - 0:3. У Сафіі балгары прайгралі ірландцам - 1:2, у Браціславе славакі і славенцы не выявілі пераможцу - 0:0, а каманда Косава адолела ісландцаў з лікам 2:1.   

Усе пары правядуць паядынкі ў адказ у нядзелю, 23 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі