Фота з сацсеткі Х
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенны самалёт пацярпеў крушэнне ў акрузе Якіма ў штаце Вашынгтон на паўночным захадзе ЗША. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовае аддзяленне тэлеканала Fox News.
Паводле даных тэлеканала, пілот катапультаваўся і быў дастаўлены ў бальніцу. Прычыны аварыі не называюцца.
У выніку крушэння пачаўся лясны пажар. Ратавальнікі эвакуіравалі адпачывальнікаў каля возера Рымрак, побач з якім адбыўся інцыдэнт. Для барацьбы з узгараннем прыбылі пажарныя.-0-
