Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2021, 17:31

Да адпраўлення ў Японію ўдзельнікі Гульняў павінны здаць па два тэсты на каранавірус

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе ўдзельнікі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа павінны будуць здаць два тэсты на наяўнасць каранавіруса да адпраўлення ў Японію, а пасля прыезду будуць праходзіць штодзённае тэсціраванне на працягу першых трох дзён. Такая інфармацыя змешчана ў сумеснай заяве па выніках анлайн-сустрэчы кіраўнікоў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК), адміністрацыі Токіа, японскага аргкамітэта і ўрада на афіцыйным сайце МАК, паведамляе БЕЛТА.

"Усе ўдзельнікі абавязаны здаць два тэсты на COVID-19 перад іх вылетам у Японію. Спартсмены і тыя, хто з імі блізка ўзаемадзейнічае, павінны будуць праходзіць тэсціраванне штодзень для мінімізацыі рызыкі наяўнасці бессімптомных выпадкаў. Усе іншыя ўдзельнікі будуць тэсціравацца штодзень на працягу першых трох дзён пасля прыбыцця", - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, удзельнікам будзе забаронена карыстацца грамадскім транспартам і ўжываць ежу не ў адведзеных для гэтага месцах.

"Цесныя кантакты вызначаюцца наступным чынам: гэта тыя асобы, якія мелі працяглы кантакт (на працягу 15 хвілін або больш) з чалавекам, у якога быў пацверджаны станоўчы вынік тэста на COVID-19, на адлегласці аднаго метра, без маскі. Гэта, у прыватнасці, датычыцца выпадкаў, калі такі кантакт быў у закрытых памяшканнях, такіх як гасцінічныя нумары або аўтамабілі. Выпадкі заражэння будуць пацверджаны японскімі органамі аховы здароўя", - тлумачыцца на сайце МАК.

"Мы перакананы, што выкананне гэтых правіл забяспечыць бяспеку атлетаў, адказных за правядзенне Гульняў асоб, гледачоў, а таксама жыхароў Токіа і іншых японскіх гарадоў, якія прымаюць спаборніцтвы. Усе бакі сустрэчы сёння зноў пацвердзілі сваю поўную прыхільнасць да правядзення Гульняў, бяспечных для ўсіх удзельнікаў і жыхароў Японіі", - таксама гаворыцца ў дакуменце.

Рашэнне па допуску мясцовых балельшчыкаў на АГ у Японіі прымуць у чэрвені. Алімпіяда ў Токіа пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі