Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2024, 09:01

Беларусы і венгры згулялі ўнічыю на турніры па міні-футболе ў Будапешце

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе згуляла ўнічыю на старце міжнароднага турніру ў Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку паядынку 4 лістапада беларусы выйгравалі, за пяць мінут да фінальнай сірэны ўступалі, але ў самай канцоўцы змаглі пазбегнуць паражэння - 3:3. У складзе гасцей вызначыліся Аляксей Пінчук, Дзмітрый Шыманскі і Юрый Дубкоў. Сёння падапечныя Аляксандра Чэрніка сустрэнуцца са зборнай Кувейта (пачатак гульні ў 19.00).

Для беларускай зборнай матчы ў венгерскай сталіцы з'яўляюцца праверкай перад адборачным турнірам чэмпіянату Еўропы, які стартуе ў снежні. У кваліфікацыйнай групе 2 сапернікамі нашай каманды будуць зборныя Фінляндыі, Італіі і Мальты.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі