Фота Мінспорту
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды на этапе Кубка Расіі па кулявой стральбе, які праходзіць у Ліпецкай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У актыве беларусаў сёння два залатыя медалі - у стральбе з пнеўматычнага пісталета лепшым стаў Уладзіслаў Дземеш. У жанчын першае месца ў стральбе з малакалібернага пісталета заняла Зоя Дасько, а беларуска Адэлія Астапчук заваявала сярэбраны медаль.
Цяпер у беларускіх стралкоў 5 узнагарод - два залатыя медалі і тры сярэбраныя. На старце гэтага кубкавага этапу сярэбраным прызёрам стаў Уладзіслаў Дземеш. Спаборніцтвы завершацца 10 красавіка.-0-